Рабочы тыдзень Прэзідэнта

22 февраля 2015

Зараз пра сферу, якая таксама любіць дакладнасць. Размова пра падатковую сістэму. На гэтым тыдні яе поспехі і праблемы абмяркоўвалі на нарадзе ў Кіраўніка дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка адзначыў плюсы: за апошнія некалькі гадоў колькасць падаткаў скарацілі, спрасцілі адміністраванне, гэта значыць працу з дакументацыяй, а каб захаваць час і пазбегнуць чэргаў, з плацельшчыкамі зараз маюць зносіны ў электронным фармаце.

Дзякуючы гэтаму ў міжнародным рэйтынгу падаткаабкладання Беларусь ажыццявіла сур'ёзны рывок: за 3 гады паднялася на 123 пазіцыі і сёння займае 60 месца. Вынік неабходна захаваць. Каб прадпрымальнікі маглі стабільна працаваць, Прэзідэнт запатрабаваў адкарэктаваць заканадаўства. Частыя рэформы ў гэтай сферы перашкаджаюць бізнесу планаваць выдаткі і мець дакладныя эканамічныя арыенціры.

Асаблівая ўвага таксама падатковай нагрузцы. Яна павінна быць адэкватнай, каб суб'екты гаспадарання не пераходзілі да зарплаты ў канвертах. Запатрабаваў Кіраўнік дзяржавы разабрацца і з падатковымі льготамі. Зараз у краіне дзейнічае амаль 250 такіх прэферэнцый. З-за гэтага бюджэт у 2013 годзе страціў каля мільярда долараў.