Рабочы тыдзень Прэзідэнта

19 октября 2014

У аўторак у Кіраўніка дзяржавы быў кадравы дзень - новыя пасады атрымалі 19 чалавек. Самае гучнае прызначэнне - Леанід Анфімаў узначаліў Камітэт дзяржкантролю. Галоўнае, што патрабуе Прэзідэнт ад новых кіраўнікоў, - справядлівае стаўленне да людзей, адсутнасць бюракратызму і прафесіяналізм у працы.

Развіццё беларускага верталётабудавання і мадэрнізацыю нашай авіятэхнікі абмяркоўвалі на сустрэчы ў Кіраўніка дзяржавы ў чацвер. Кіраўнікі ўкраінскага прадпрыемства "Мотар Січ" расказалі Прэзідэнту аб перспектывах працы ў нашай краіне.

Прадпрыемства - адно з вядучых у свеце па выпуску авіяцыйных рухавікоў - ужо актыўна працуе з Аршанскім авіярамонтным заводам. У карпарацыі ёсць прапановы па мадэрнізацыі і вытворчасці некаторых тыпаў верталётнай тэхнікі і яе кампанентаў на беларускіх магутнасцях.