Рабочы тыдзень Аляксандра Лукашэнкі

23 августа 2015

У Мінску з'явіцца новы цэнтр эканамічнага, грамадскага і культурнага жыцця. На тыдні быў афіцыйна дадзены старт будаўніцтву шматфункцыянальнага комплексу ля Нацыянальнай бібліятэкі.

"Газпрам-Цэнтр" (так называецца праект) пабудуюць да канца 2018 года. Сёння тут адзін з найбуйнейшых катлаванаў у краіне, а будзе самы высокі пункт Мінска - 36 паверхаў або 189 метраў. Па даручэнні Кіраўніка дзяржавы новы цэнтр практычна поўнасцю адкрыюць для мінчан і гасцей сталіцы.

Будоўля нясе і сацыяльную нагрузку. Побач з'явяцца транспартная развязка, гасцініца, першыя ў Мінску летні амфітэатр і прыватная служба хуткай дапамогі. Падчас будаўніцтва цэнтра беларускія архітэктары і праекціроўшчыкі атрымаюць доступ да навацый: напрыклад, зялёных тэхналогій збору і ачысткі дажджавой вады і абагравання небаскроба.

Зрэшты, ёсць у аб'екта і палітычнае гучанне. Цэнтр - гэта яркі брэнд беларуска-расійскай Саюзнай дзяржавы і лепшы адказ скептыкам, якія спрабуюць прыпісаць Беларусь то да Захаду, то да Усходу.

Яшчэ адзін наш партнёр - В'етнам. Аб зацікаўленасці ў пашырэнні супрацоўніцтва з гэтай краінай на тыдні заявіў Кіраўнік дзяржавы на сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом В'етнама. У яго скончыўся трохгадовы тэрмін дыпламатычнай місіі ў нашай краіне. Напрыканцы 2015 года Аляксандр Лукашэнка плануе наведаць з афіцыйным візітам В'етнам. Для Беларусі гэта важны гандлёвы партнёр у азіяцкім рэгіёне. Летась тавараабарот паміж краінамі склаў амаль 170 мільёнаў долараў.

І яшчэ два мерапрыемствы, якія звязаныя з бяспекай - межаў і эканомікі. Пачнём з першага. Пра неабходнасць узмацняць паўднёвыя межы Прэзідэнт на тыдні заявіў, прымаючы з дакладам выконваючага абавязкі Дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі Станіслава Зася і міністра абароны Андрэя Раўкова. Кіраўніку дзяржавы даклажылі наконт сітуацыі ва Узброеных сілах, перш за ўсё на паўднёвых межах. І як адзначыў беларускі лідар, нягледзячы на няпростую сітуацыю ва Украіне, наша армія павінна супрацьстаяць любой знешняй пагрозе.

Зараз да эканомікі. Жорсткі парадак на алкагольным рынку краіны даручыў навесці Прэзідэнт, абмяркоўваючы з эканамічным блокам сферу вытворчасці і абароту спіртнога. Ва ўсім свеце гандаль моцнымі напоямі пад асаблівым кантролем дзяржавы, Беларусь тут не выключэнне. 1 ліпеня ўказамі і дэкрэтам Прэзідэнта ўведзеныя дадатковыя ахоўныя меры.

Тым не менш, паступленне кантрафактнага алкаголю з-за мяжы расце, а айчынныя вытворцы сутыкнуліся з шэрагам праблем. Так, продажы падаюць, аптовыя пакупнікі разлічваюцца за тавар несвоечасова, а гандлёвыя сеткі ледзь не вымагаюць дадатковыя бонусы і прэферэнцыі. Аляксандр Лукашэнка паставіў задачу да канца года стабілізаваць сітуацыю ў галіне. Пры гэтым да 1 верасня ўсе пратэрмінаваныя запазычанасці па аплаце павінны быць пагашаныя, а да 15 верасня абсалютна ўся прадукцыя са складоў павінна быць пастаўленая ў гандлёвыя сеткі.