Падарожжа па тэатрах краіны

29 марта 2015

Наш культурны аглядальнік Ніна Мажэйка здзейсніла сапраўднае тэатральнае падарожжа па тэатрах краіны. Але не па вялікім сталічным закуліссі, а па маленькіх сцэнах малых гарадоў. Вось што атрымалася!

Сучаснымі поглядамі на правінцыйны тэатр дзеліцца дырэктар Палескага драматычнага тэатра. Хоць намінальна Пінск лічыцца перыферыяй або правінцыяй, у такім статусе яго не ўспрымаеш. Будынак тэатра знаходзіцца прама ў гістарычнай частцы горада. Гэтае месца асабліва папулярнае ў турыстаў, таму што пабудова пачатку 20 стагоддзя ў стылі мадэрн і сёння захавалася практычна ў першародным выглядзе. Інтэр’еры выкарыстоўваюцца не толькі ў кулуарных мэтах.

Раней тут знаходзіўся электрычны тэатр або кінематограф. Рэканструкцыя пачалася ў 1998-м. Праектыроўшчыкам прыйшлося папрацаваць - так сцэну і залу памянялі месцамі.

Штатных артыстаў тут 18. На іх трымаецца і ўвесь рэпертуар. 9 гадоў таму на службу ў Пінск па размеркаванні трапіў амаль увесь курс Магілёўскага каледжа мастацтваў. Павел Марыніч - адзін з такіх, хто застаўся пасля размеркавання. Зараз малады, але дасведчаны артыст іграе не толькі галоўныя ролі, але і сам ставіць спектаклі.

Сапраўдныя палешукі - героі п'есы першага беларускага драматурга Дуніна-Марцінкевіча - у Пінску выразаныя з дрэва. Мясцовыя майстры выбралі самы цёплы матэрыял - дуб. Скульптуры, амаль як жывыя, тут ключавое слова "амаль", таму што, каб адчуць мясцовы каларыт, трэба як мінімум убачыць легендарную пастаноўку на свае вочы.

Камерная, але тэхнічна ўдасканаленая пляцоўка можа пахваліцца магчымасцямі: пад'ёмнікі для дэкарацый, святло, гук, спецэфекты. На сцэне легендарная "Пінская шляхта" ў новай апрацоўцы рэжысёра Баркоўскага. Адзіная пастаноўка на так званым пінчуцкім дыялекце - сумесь беларускай і ўкраінскай гаворак. Беларускіх драматургаў на малых сцэнах краіны ставяць часцей. Некалькі сезонаў запар палескі тэатр паказваў "Кветкі правінцыі" пісьменніка і драматурга Георгія Марчука.

З Бабруйска пачынала актрыса Купалаўскага тэатра Тамара Міронава. 15 гадоў яна працавала на мясцовых падмостках: спачатку ў Палацы культуры, а з 1977-га ў новым будынку. Адзін з самых аўтарытэтных правінцыйных тэатраў праславіўся не толькі фэстам нацыянальнай драматургіі. Моцны акцёрскі склад. Некаторыя працягваюць тэатральную дынастыю. Актрыса Анастасія Агейкіна пайшла па слядах бацькоў. Сёння актыўна здымаецца ў серыялах і кіно.

Днямі ў Мінску "Хрустальную зорку" ўручылі бабруйскай актрысе Жанэце Зарэмбе. У маі артыстка адсвяткуе 75-годдзе. Узнагарода - адзін з абавязковых пункцікаў у рэзюмэ артыста для прадстаўлення да новага звання.

У Дзень тэатра на бабруйскай сцэне ўсё было паводле Станіслаўскага. Артыстам верылі. Што лішні раз пацвярджае: у сапраўдным мастацтве няма маленькіх сцэн.