Прафесар Рафаэль Маркеці пра тое, што адбываецца ў Італіі і Еўрасаюзе

5 апреля 2020
Еўрапейцы нехаця прывыкаюць да ізаляцыі, супакойваюцца, да іх пачынае прыходзіць усведамленне, што сыдзе вірус, стане толькі горш. Так ужо было пасля крызісаў 90-х і пачатку гэтага стагоддзя, калі на хвалі банкруцтваў павыкуплялі не тое што заводы, нават журботны пахавальны бізнес у самых бедных краінах Еўрасаюза. Цынічна, але рэнтабельна. 

Каб даведацца, як шанцы Еўрасаюза ацэньваюць у самай пацярпелай краіне Старога Свету - Італіі, мы звязаліся з доктарам паліталогіі, эканамістам, прафесарам Свабоднага ўніверсітэта міжнародных адносін Рафаэлем Маркеці.

З пачатку эпідэміі прафесар два тыдні быў на каранціне - у аэрапорце ў яго выявілі высокую тэмпературу. Зараз хвароба адступіла, але лёгкі кашаль застаўся. Тэст на каранавірус адмоўны. Пры гэтым як законапаслухмяны грамадзянін Рафаэль Маркеці падтрымлівае рэжым самаізаляцыі. Чытае курсы лекцый анлайн са свайго дома ў Рыме для студэнтаў у Італіі, Францыі, Вялікабрытаніі і Кітаі (відэа).