"На кантролі Прэзідэнта" глядзіце кожную сераду пасля "Панарамы"

5 августа 2018

Зрэшты, убраць траву не значыць накарміць жывёлу, атрымаць малако з мясам і купацца ў прыбытку. Куды важней кармы захаваць. Бо менавіта ад якаснай кансервацыі сенажу залежыць здароўе кароў. Менавіта таму Прэзідэнт неаднаразова уздымаў пытанні закладкі травяных кармоў у спецыяльна абсталяваныя траншэі. Бо захоўванне па дзедаўскіх метадах сенажу ў буртах прыводзіць да псавання дарагіх кармоў. І як вынік не толькі паніжэнне надояў і прыбаўленняў, але нават гібель жывёлы.

Сітуацыю з правільным захоўваннем кармоў на асабісты кантроль узяў Прэзідэнт. Аляксандр Лукашэнка даручыў да канца года адысці ад архаічных метадаў і па ўсёй краіне пабудаваць сучасныя траншэі. Як выконваецца даручэнне Кіраўніка дзяржавы, глядзіце ў новым спецыяльным праекце Агенцтва тэленавін кожную сераду пасля "Панарамы".