Прэзідэнт сустрэўся з кіраўніком Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі

5 мая 2019
Яшчэ адну важную сустрэчу на тыдні Аляксандр Лукашэнка правёў з кіраўніком самага масавага аб'яднання краіны - Федэрацыі прафсаюзаў. Каб маштабы арганізацыі былі больш зразумелыя, вось толькі некалькі лічбаў. Прафсаюзны рух сёння - гэта больш за  4 мільёны беларусаў або 96,5 % эканамічна актыўнага насельніцтва. Дарэчы, у свой час да гэтага аб'яднання непасрэднае дачыненне меў і Прэзідэнт: кіраваў пярвічнай арганізацыяй. А таму ўсю працу з людзьмі ў гэтай сферы добра ведае знутры. 

Такое маштабнае, згуртаванае і арганізаванае аб'яднанне  для краіны - важная і надзейная апора. А таму і задачы стаяць асаблівыя. Ад прафсаюзаў Прэзідэнт чакае актыўнага ўдзелу ў будучай выбарчай кампаніі. Па-першае, размова пра арганізацыю электаральнага працэсу, па-другое, лепшыя прадстаўнікі працоўных калектываў могуць папоўніць спісы кандыдатаў у дэпутаты на парламенцкіх выбарах. Словам, Кіраўнік дзяржавы чакае актыўных дзеянняў. Сам выбарчы працэс павінен быць арганізаваны сумленна.

Некаторыя ініцыятывы Федэрацыі прафсаюзаў Кіраўнік дзяржавы падтрымаў. Напрыклад, аб стварэнні надзейнага механізму па кантролі за цэнамі. Як распавёў Міхаіл Орда ў праекце "Размова ў Прэзідэнта ",  у найбліжэйшы час мы пачуем і пра рэалізацыю адразу некалькіх прапаноў. Яны ўзмоцняць абарону чалавека працы, аб чым прафсаюзны рух клапоціцца з моманту свайго зараджэння.

У прыватнасці, праект дакумента аб страхаванні рызыкі нявыплаты зарплаты пры банкруцтве арганізацыі ўжо ўнесены ва ўрад. Гаворачы аб дасягненнях прафсаюзаў, старшыня федэрацыі падкрэсліў ролю ў падрыхтоўцы прапаноў у абнаўленне Працоўнага кодэкса. Дакумент закліканы зняць шэраг праблемных момантаў. Напрыклад, урэгуляваць пытанні, звязаныя з матэрыяльнай адказнасцю работнікаў і дзеяннем кароткатэрміновых кантрактаў.