Прэзідэнт. Рабочая паездка ў Віцебскую вобласць

7 августа 2016

А зараз уласна да рабочай паездкі Кіраўніка дзяржавы ў Віцебскую вобласць. СВК "Маяк Браслаўскі". Сюды на ўборку збожжа перакінулі спецыяльныя камбайны павышанай праходнасці з Гомеля. Партыю такіх машын на гусенічным ходзе ўжо заказалі расіяне для Амурскай вобласці. Аляксандр Лукашэнка даручыў вызначыцца гаспадаркам Віцебшчыны са спецыялізацыяй. Стаўку рабіць на тое, што будзе найболей эфектыўным і прыбытковым для канкрэтнага СВК - вырошчванне збожжа, вытворчасць свініны або малака напрыклад. Пабываў Аляксандр Лукашэнка і на мадэрнізаваным заводзе, дзе выпускаюць сыры. Прадпрыемства не проста абнавілі, а практычна адбудавалі зноў. Сучасная вытворчасць стала добрай дапамогай для Браслаўскага раёна. Усё-такі адным турызмам сыты не будзеш! Глабальны арыенцір ад Прэзідэнта - у найбліжэйшы час трэба прывесці ўвесь Віцебскі рэгіён у парадак.