Прэзідэнт прыняў вярыцельныя граматы паслоў замежных дзяржаў

12 июня 2016

Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка прыняў вярыцельныя граматы паслоў замежных дзяржаў. 13 краін: прадстаўнікі Еўрасаюза, Азіі, Афрыкі, Аўстраліі. Кіраўнік дзяржавы выказаў надзею, што іх дзейнасць у нашай краіне дазволіць знайсці дадатковыя нішы для ўмацавання гандлёва-эканамічных кантактаў і рэалізацыі значных міжнародных праектаў.

Пасля афіцыйнай цырымоніі знайшлося месца і нефармальным зносінам. З кожным з дыпламатаў Аляксандр Лукашэнка абмеркаваў пытанні двухбаковага ўзаемадзеяння. Як падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы, Беларусь зацікаўленая ў дынамічным развіцці дзяржаў Афрыкі. Наша краіна, дарэчы, пастаўляе тэхніку амаль ва ўсе афрыканскія рэгіёны. На гэтым рынку запатрабаваныя беларускія кар'ерныя самазвалы, металапрадукцыя і калійныя ўгнаенні.