Прэзідэнт пагаварыў з журналістамі на самыя актуальныя і рэзанансныя тэмы

3 июня 2018

У размове з Прэзідэнтам журналісты скарысталіся выпадкам і спыталіся аб самым актуальным і рэзанансным, што цікавіць грамадства. Так, тэма геапалітыкі плаўна змянілася справамі ўнутранымі. Самыя папулярныя навінавыя загалоўкі адыходзячага тыдня з пазнакай "карупцыя". Тое, што недатыкальных няма, Прэзідэнт гаварыў не аднойчы. А вясновы шэраг гучных адставак толькі пацвярджае словы беларускага лідара.

Ды толькі такое адчуванне, што сэнс сказанага часам не даходзіць да адрасатаў. Аляксандр Лукашэнка падзяліўся эксклюзіўнай інфармацыяй: зусім хутка грамадскасць даведаецца імёны новых, у двукоссі, герояў карупцыйных схем. А таксама пракаменціраваў нядаўняе затрыманне Сяргея Раўнейкі, які займаў пасаду інспектара па кадрах (у статусе памочніка) па Гродзенскай вобласці. Выключны факт, які пацвярджае супрацьпраўную дзейнасць службовай асобы, ні ў каго не пакінуў сумненняў.

Нагадаем, у сярэдзіне тыдня з'явілася інфармацыя, што пры атрыманні хабару ў памеры 200 тысяч долараў топ-чыноўнік быў затрыманы супрацоўнікамі Камітэта дзяржбяспекі. Сяргей Раўнейка падазраецца ў вымагальніцтве і атрыманні хабараў ад прадстаўнікоў бізнесу.