Аляксандр Лукашэнка правёў рабочую сустрэчу з Сяргеем Румасам

25 августа 2019

Некалькі прынцыповых пытанняў у гэту пятніцу Кіраўнік дзяржавы абмеркаваў ужо з Прэм'ер-міністрам Сяргеем Румасам. Эканамічная сітуацыя, зарплаты, пытанні інтэграцыйных аб'яднанняў і развіццё супрацоўніцтва з шэрагам краін. Сяргей Румас нядаўна вярнуўся з Кыргызстана, дзе праходзіў Еўразійскі міжурадавы савет. А ў наступным годзе ў ЕАЭС Беларусь старшынствуе, так што чакае вялікая праца. 

Яшчэ адно пытанне - Саюзная дзяржава. Прэзідэнта цікавіла сітуацыя ў адносінах з Расіяй, як выконваюцца дамоўленасці, дасягнутыя на ліпеньскай сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна. Гаварылі і аб пастаўках беларускіх тавараў у Грузію, перспектывах супрацоўніцтва з Украінай. Найбольш дэталёва Аляксандр Лукашэнка цікавіўся пытаннямі заработнай платы ў краіне. Прэзідэнт часта нагадвае ўраду аб важнай задачы - падцягнуць зарплаты тым, ад каго залежыць наша здароўе і будучыня дзяцей. Разам з тым падрос і сярэдні ўзровень зарплат па краіне.

Акрамя зарплат, людзей заўсёды хвалюе яшчэ адна тэма - цэны. Яны павінны быць супараўнальнымі ў першую чаргу з нашымі даходамі, а не брацца са столі. Тым больш што агульны ўзровень інфляцыі  ў рамках прагнозу: за 7 месяцаў  крыху больш за  3 %. І як запэўніў прэм'ер Сяргей Румас у праекце "Размова ў Прэзідэнта", такім ён захаваецца і па жніўні. 

Але вось кошт некаторых прадуктаў харчавання з пачатку года вырас утрая вышэй за інфляцыю, да 10 %. І самае непрыемнае тое, што даражэюць тавары, якія мы купляем кожны дзень - малако, крупы і хлеб. Ва ўрада на гэты конт ёсць план дзеянняў, каб стрымаць жаданне некаторых хутка зарабіць і задраць цэны без бачных на тое падстаў.

Больш падтрымкі акажуць і вялікім сем'ям. Калі сёлета для іх пабудуюць 12 тысяч кватэр, то ў наступным у планах  ужо амаль 14. З 2021 года кожная шматдзетная сям'я на працягу года атрымае прапанову будаваць жыллё і паляпшаць свае ўмовы. 

Як першапачатковы ўнёсак  дазволяць выкарыстаць грошы з праграмы "Сямейны капітал" нават да паўналецця дзіцяці. Гэта прапісана ў падрыхтаваным праекце ўказа. Таксама сродкі могуць накіроўвацца на лячэнне і вучобу.