Прэзідэнт: "Мы па праве ганарымся сваёй навуковай элітай"

4 февраля 2018

Не толькі даніна заслугам, але і вялікі крэдыт даверу: у пятніцу Кіраўнік дзяржавы ўручыў дыпломы акадэміка і члена-карэспандэнта Акадэміі навук, доктара навук і атэстаты прафесара. У Палацы Незалежнасці сабралася навуковая эліта, якой, як падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка, наша краіна ганарыцца па праве. Доўгі час усе гэтыя людзі працавалі над унікальнымі даследаваннямі, якія прасоўваюць беларускую навуку. Прэзідэнт не ўтойваў, што навукоўцаў гатовы падтрымліваць, але заўсёды чакаюць ад іх большага.

Нягледзячы на ўрачыстасць моманту, Аляксандр Лукашэнка заклікаў навуковую эліту да шчырых зносін - выкарыстаць гэтую сустрэчу для дыялогу. За кубкам гарбаты абмяркоўвалі стварэнне навуковых школ у медыцыне, укараненне прамысловых распрацовак у вытворчасць. Напярэдадні Алімпіяды закранулі ролю спартыўнай навукі. Гаварылі і пра ўклад "беларускіх розумаў" у рашэнне пытання харчовай бяспекі.