Старшыня канцэрна "Белнафтахім" у "Галоўным эфіры"

13 мая 2018

Прэзідэнт патрабуе прымаць рашэнні, нацэленыя на доўгатэрміновую перспектыву. І гэта зразумела. Рынак і час сёння мяняюцца настолькі імкліва, што любое прамаруджванне або пралік нагнаць потым вельмі складана. Даганяць заўсёды непрыемна. Вывераны падыход і, калі хочаце, "ювелірная" стратэгія асабліва важныя ў пытаннях, якія датычацца стратэгічных для краіны галін. Як раз аб гэтым і паразважаем прама зараз у "Галоўным эфіры".

На колькі гадоў наперад пралічваюць мэтазгоднасць працы адразу двух буйных азотных камбінатаў на тэрыторыі Беларусі, і галоўнае - каму будзем прадаваць прадукцыю? А таксама рост сусветных цэн на нафту: як скарыстацца ўдалай кан'юнктурай?

Колькі яшчэ грошай пойдзе на мадэрнізацыю нашых перапрацоўчых заводаў, падатковы манеўр Расіі, і што будзе з цэнамі на бензін? Аб гэтым наш карэспандэнт Святлана Лук'янюк спытала ў старшыні канцэрна "Белнафтахім" Ігара Ляшэнкі (відэа).