Віншаванні па ўсёй краіне прымаюць больш за сотню тысяч людзей у белых халатах

19 июня 2016

Сёння ўсе працаўнікі сферы аховы здароўя атрымліваюць віншаванні. У іх прафесійнае свята галоўная падзяка - гэта, у першую чаргу, здароўе пацыентаў.

Віншаванні па ўсёй краіне прымаюць больш за сотню тысяч людзей у белых халатах. Са святам медпрацаўнікоў павіншаваў і Кіраўнік дзяржавы. Па сутнасці, дзякуючы ім, у тым ліку, у нашай краіны высокія выніковыя паказчыкі ў міжнародным рэйтынгу якасці жыцця. У ім Беларусь абышла партнёраў па Еўразійскім эканамічным саюзе і паднялася на 54 пазіцыю.

Паказальна - усё часцей менавіта да нашых медыкаў па дапамогу звяртаюцца іншаземцы. Толькі летась у Беларусь прыехалі больш як 200 тысяч пацыентаў з розных краін свету. Зрэшты, зараз не пра лічбы, а пра тых, хто робіць сваю працу ў імя жыцця.

Улада Карніцкая правяла некалькі дзён з урачамі, каб яшчэ раз зразумець: у гэтай прафесіі няма выпадковых людзей (відэа).