Пасяўная кампанія "На кантролі Прэзідэнта"

17 марта 2019

Трэба памятаць і пра тое, што вёска горад корміць. У краіне рыхтуюцца да старту пасяўной кампаніі. Насенне будучага ўраджаю гэтай вясной ляжа ў глебу на плошчы амаль два з паловай мільёны гектараў. А заносіць угнаенні, араць і сеяць па ўсёй краіне будуць механізатары на 40 000 трактароў. Менавіта ў гэтыя дні ва ўсіх гаспадарках ідуць апошнія падрыхтоўкі тэхнікі да вясновай гарачай пары. Афіцыйна сельгасмашыны і агрэгаты павінны быць гатовыя да 25 сакавіка. На асаблівым кантролі тэма пасяўной кампаніі і ў Кіраўніка дзяржавы. 

Застаецца дадаць - традыцыйна  на асаблівым кантролі. Прэзідэнт заўсёды пільна сочыць, як закладваецца падмурак будучага ўраджаю. Ну, а нашы журналісты вырашылі праверыць, як выконваюцца даручэнні Прэзідэнта, і адправіліся ў розныя рэгіёны па сельгаспрадпрыемствах. Скажам шчыра, добрасумленна ставяцца да справы далёка не ўсе. Тэхніка часам рамантуецца не ў майстэрнях, а на паперы. Што становіцца прычынай неабгрунтаваных прыпісак, наколькі рэальна забяспечаныя аграрыі ўгнаеннямі і чаму замест беражлівага стаўлення да тэхнікі, на якую дзяржава выдаткоўвае сур'ёзныя грошы, мы бачым абыякавасць і чуем стандартнае "Кожны год сеялі, і ў гэтым пасеем"? 

Чарговая серыя праекта Агенцтва тэленавін "На кантролі Прэзідэнта". Ужо ў гэтую сераду.