Партрэт дэпутата - 2018

28 января 2018

Актыўны, выканаўчы, мэтанакіраваны і крэатыўны.

Хутка нас чакае кірмаш дэпутацкіх вакансій - выбары ў мясцовыя Саветы 18 лютага. І менавіта ў такім святле выбаршчыкам бачыцца вобраз, або, як прынята гаварыць, партрэт дэпутата. Ну а складацца ён будзе з больш чым 22 тысяч дэталяў. Менавіта столькі чалавек змагаюцца ў Беларусі за галасы выбаршчыкаў.

Адзін к двум верагоднасць, што кандыдат - жанчына, і лічба такая ўпершыню. Кожны дваццаты маладзейшы за 30 гадоў. Як правіла, самавылучэнец подпісы збіраў сам. Абавязкова доктар, навуковец або настаўнік - такіх вылучэнцаў больш за ўсё, амаль 7 тысяч. Як варыянт – моцны прамыслоўца або аграрый. А вось вопытных дзяржслужачых менш у тры разы. Пры гэтым за народную падтрымку пазмагаюцца пенсіянеры. Іх, дарэчы, набралася крыху менш, чым партыйных суіскальнікаў, на 244 чалавекі. Пастараюцца набраць шчаслівую колькасць бюлетэняў непрацуючыя і грамадзяне Расіі. Апошніх 32 чалавекі.

Дададзім, што кожны другі кандыдат у папярэднім скліканні не быў. Таму адзначаецца шмат новых твараў на палітычнай карце мясцовых выбараў. Засталося толькі 18 лютага дапісаць некалькі штрыхоў, каб зразумець, як выглядае дэпутат-2018.