Польскі сенат прыняў скандальныя папраўкі да закона аб Інстытуце нацыянальнай памяці

4 февраля 2018

Тэма вайны і памяці не сыходзіла са старонак сусветных выданняў увесь тыдзень. Польскі сенат прыняў скандальныя папраўкі да закона аб Інстытуце нацыянальнай памяці. Пасля падпісання дакумента прэзідэнтам штраф і тры гады турмы можна будзе атрымаць, напрыклад, за словазлучэнне "польскія канцлагеры".

Яно, на думку аўтараў паправак, намякае на тое, што палякі супрацоўнічалі з нацыстамі. Законапраект абурыў кіраўніцтва Ізраіля, якое заявіла, што ў знішчэнні яўрэяў нацыстам дапамагалі многія народы, у тым ліку палякі. Улады яўрэйскай дзяржавы абвінавацілі Варшаву ў адмаўленні халакосту і пагражаюцца адазваць свайго пасла. ЗША заявілі, што польскія парламентарыі абмяжоўваюць свабоду слова.

Нездаволена законам і Украіна. Асобны пункт дакумента прысвечаны так званай Валынскай разні 1943 года (яна забрала 100 тысяч жыццяў) і дзеянням адказных за трагедыю фарміраванняў АУН/УПА. У папраўках нават уводзіцца спецыяльны тэрмін - "бандэраўская ідэалогія". За яе прапаганду і адмаўленне злачынстваў бандэраўцаў таксама прадугледжаны штраф альбо турэмны тэрмін.

У сацыяльных сетках ужо з'явіліся паведамленні аб тым, што ў некаторых грамадзян Украіны здарыліся праблемы з уездам у Польшчу. Прычына - яны прапісаны на вуліцах, названых імем Сцяпана Бандэры, хаця афіцыйнага пацвярджэння такой інфармацыі знайсці пакуль не ўдалося. Нагадаем, зусім нядаўна Варшава сур'ёзна пасварылася з Крамлём таксама з-за гісторыі. Мінулай восенню ў краіне ўступіў у сілу закон, які прадугледжвае сярод іншага знос помнікаў воінам Чырвонай арміі. Пад яго дзеянне падпадаюць сотні манументаў. Яны павінны быць дэманціраваныя за найбліжэйшыя 9 месяцаў.