Подзвігу Зінаіды Корж прысвячаны ролік праекта "Беларусь памятае"

18 ноября 2018

Танк у студыю! Упершыню ў гісторыі Беларускага тэлебачання нямецкі танк часоў Вялікай Айчыннай вайны аказаўся ў здымачным павільёне праекта "Беларусь памятае". Сумесную спецаперацыю правялі Агенцтва тэленавін і Міністэрства абароны. Пяцітонную баявую машыну даставілі ў Мінск з гісторыка-культурнага комплексу "Лінія Сталіна".

Гэты ролік прысвечаны Зінаідзе Корж. Яна трапіла на фронт у 14 гадоў і нягледзячы на свой юны ўзрост здзейсніла сапраўдны подзвіг. Сястра міласэрнасці на сваіх дзіцячых плячах вынесла з поля бою дзясяткі параненых салдат, адбіла атаку фашыстаў, кінуўшы ў нямецкі танк бутэльку з запальнай сумессю.

Акрамя медаля "За адвагу", Зінаіда Корж узнагароджана ордэнамі Чырвонай Зоркі і Айчыннай вайны II ступені. І вось яе подзвігу Белтэлерадыёкампанія прысвячае.