Якая ж бульба без свежага малака. Прадоўжым аграрную тэму. Вялікі падарунак - для вялікай сям'і. Шматдзетная сям'я Снігір з вёскі Ясень Асіповіцкага раёна атрымала ў падарунак ад Прэзідэнта карову Белку. Такі незвычайны прэзент - водгук на просьбу гаспадыні сям'і Вольгі. Яна звярнулася на афіцыйны сайт Кіраўніка дзяржавы і распавяла, як марыць завесці карміцельку. У сям'і пяцёра маленькіх дзяцей, і попыт на свежае малако вялікі. Старажылы ведаюць - без каровы ў вёсцы ніяк. А калі столькі дзяцей, тым больш.
Адказ прыйшоў вельмі хутка. Прычым увагу Прэзідэнта сям'я прыцягнула не толькі таму, што шматдзетная. Але, у тым ліку, і за заслугі, якіх нямала на рахунку кіраўніка сям’і - Сяргея Снігіра. Ён працуе ў гаспадарцы "Ясень-Агра" трактарыстам. Ні адна ўборачная з яго ўдзелам не абыходзіцца без рэкордаў. Акрамя таго, сям'я трымае ўласную гаспадарку. Побач з домам разводзяць свінней, курэй, цацарак і фазанаў. Сям'я - заўсёдны ўдзельнік конкурсу "Уладар сяла".
Падарунак Прэзідэнта - Белка - дае 25 кілаграмаў малака за суткі, а за год – больш як 7 з паловай тысяч тон. Для параўнання гэты паказчык па Асіповіцкім раёне ў 1,5 раза ніжэй.
Карова цельная, таму ўвесну ў яе будзе папаўненне. У падзяку сям'я Снігір перадала Кіраўніку дзяржавы кошык садавіны, яблыкі і вінаград, якія яны вырасцілі ў сябе ў садзе. А старэйшыя дзеці Іван і Кірыл самі змайстравалі для Прэзідэнта вырабы.













