Перамога, якую Беларусь чакала два з паловай гады

10 января 2016

Вікторыя Азаранка перамагае на кортах Брысбена. Цудоўны старт сезона і выдатная матывацыя для далейшых перамог.

Неверагодная канцэнтрацыя, псіхалагічная ўстойлівасць і ўпэўненасць у сваіх сілах - гэта, мабыць, ключавыя фактары перамогі Вікторыі. Ва ўсіх пяці матчах на турніры Азаранка дзейнічала практычна беспамылкова, прымушаючы здавацца сваіх саперніц ужо ў самым пачатку сустрэчы. Выключэнне, мабыць, Ангеліка Кербер, якая пратрымалася палову першага сэта, але на тое ён і фінал, сустрэча наймацнейшых на турніры тэнісістак. 18-ы тытул у кар'еры, што вельмі важна - пасля працяглага аднаўлення ад траўмы. Вікторыя вярнулася.

У абноўленым рэйтынгу WTA Вікторыя зойме 16-ы радок. Гэта азначае, што на Australian Open з тэнісісткамі з топ-4 беларуска сустрэнецца не раней за чацвёрты круг. Першы ў сезоне турнір Вялікага шлема, той самы, які Азаранка пакарала ўжо двойчы, стартуе 18 студзеня.