Па запрашэнні Уладзіміра Пуціна Аляксандр Лукашэнка прысутнічаў на цырымоніі закрыцця і на фінале чэмпіянату свету

15 июля 2018

За прыгожы і выніковы футбол у гэтым фінале хварэлі ўсе беларусы, у тым ліку і Кіраўнік дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка наведаў стадыён "Лужнікі" па запрашэнні Уладзіміра Пуціна.

Прэзідэнт прысутнічаў на цырымоніі закрыцця і на самім фінальным паядынку чэмпіянату свету. Напярэдадні прэс-сакратар беларускага лідара адзначыла, што Аляксандр Лукашэнка, як і многія іншыя балельшчыкі, уважліва сачыў за падзеямі на палях галоўнага футбольнага форуму. Наталля Эйсмант таксама звярнула ўвагу, што Прэзідэнт у тым ліку высока ацаніў вынікі гульні гаспадароў турніру - расійскай зборнай, якая вельмі добра паказала сябе. "Гэты чэмпіянат свету сапраўды стаў адкрыццём новых зорных каманд", - адзначыла прэс-сакратар.