З-за каго званяць званы

22 марта 2015

22 сакавіка - журботная дата, асабліва значная для беларусаў. У гэты дзень была спаленая вёска Хатынь. З тых часоў населены пункт на Лагойшчыне так і не быў адроджаны. На месцы селішча вось ужо некалькі дзясяткаў гадоў мемарыяльны комплекс. Дарэчы, шмат у чым зборны вобраз - бо на сімвалічных могілках дзве сотні надмагілляў. Усяго ж за гады Вялікай Айчыннай фашыстамі былі знішчаныя 5 з паловай тысяч беларускіх вёсак. Некаторыя з іх здабылі другое жыццё, а іншыя так і засталіся назаўжды толькі ў памяці. Наш карэспандэнт Ніна Мажэйка адправілася на пошукі аднаго з такіх невядомых пунктаў на карце і трапіла ў сапраўдны партызанскі край.

Падлетак ператвараецца ў старога. Гэтыя шакавальныя кадры наватарскай карціны Элема Клімава "Ідзі і глядзі" больш нагадваюць ваенную хроніку. Фільм і праўда прэтэндуе на статус дакументальнага, бо ў здымках прымалі ўдзел тыя, хто перажыў вайну. Цэнтральны эпізод - спальванне беларускай вёскі - здымалі з аднаго дубля.

У 1985-м рэжысёр Клімаў паказаў вайну і фашызм у нязвыклым для публікі ракурсе: буйныя планы, мінімум дыялогаў і музыка Моцарта. За аснову ўзяў творы беларускага пісьменніка Алеся Адамовіча. Дарэчы, класік прысутнічаў на здымачнай пляцоўцы.

Песню "Хатынь" выканаў і Уладзімір Мулявін - кіраўнік легендарнага ВІА "Песняры". Тады, у 70-х, пакаленне дзяцей вайны рабіла з ваенна-патрыятычных мелодый хіты. Мы сустрэліся з аўтарам музыкі Ігарам Лучанком у сімвалічным месцы каля Дома афіцэраў, ля танка. Ужо ўнутры за раялем кампазітар распавядзе: асабіста ведаў Іосіфа Камінскага. Адна спаленая вёска стала мемарыялам усім знішчаным фашыстамі населеным пунктам. Сімвал нацыянальнай памяці беларускага народа. На могілках 185 магіл - 186-я - Хатынь. Гэта тыя вёскі, след якіх застаўся толькі на картах - 1941 - 1945 гг.

Усяго ж за час вайны на тэрыторыі Беларусі былі знішчаныя 5 з паловай тысяч вёсак - лічба прыблізная - дакладней не скажуць нават гісторыкі. Хоць першапачаткова мемарыяльны комплекс мог быць зусім у іншым месцы.

А назвы гэтых вёсак, у адрозненне ад Хатыні, сёння можна знайсці на картах Беларусі. 433 населеныя пункты, якія адрадзіліся пасля вайны, ушанаваныя на сімвалічных дрэвах жыцця.

Вёска Боркі Кіраўскага раёна адна з такіх. Сярод чатырохсот спаленых жыўцом магла б быць і Марыя Васілеўна. Сёння яна аднаўляе па памяці практычна штохвілінна падзеі 15 чэрвеня. Немцы ўварваліся ў вёску ў 4 гадзіны раніцы. На могілках вёсак мы знайшлі партызанскую з назвай Мыльніца. Ніякіх звестак аб населеным пункце, спаленым разам з жыхарамі ў 1943-м няма - акрамя інфармацыі, што на месцы вёскі сёння стаіць абеліск. Гэта і стала зачэпкай. Наша здымачная група адправілася на пошукі страчанай сялібы. Мясцовыя жыхары падказалі, што шукаць трэба ў раёне вёскі Чэмкі Лагойскага раёна. Амаль мёртвае селішча з насельніцтвам у 4 чалавекі. Знайшлі аднаго старажыла. Былы падлоўчы пагадзіўся правесці нас да месца.

Ехалі партызанскімі сцежкамі. 5 км па хваёвым лесе - у гады вайны тут сапраўды размяшчаліся партызанскія атрады. Аўтамабіль захрасаў у зыбкай глебе. На полі, дзе сёння стаіць абеліск, быў аэрадром. А побач тая самая вёска Мыльніца, якую немцы спалілі за дапамогу партызанам.

Вёска Мыльніца адна з тых 186-ці, якія так і не адрадзіліся пасля вайны. Населены пункт стаў часткай карнай аперацыі "Гюнтэр". У выніку забітыя 40 чалавек, разбурана 8 хат. Пра тое, што на гэтым месцы калісьці размяшчалася вёска, сведчыць толькі вось гэты помнік - тут пахаваныя астанкі 40 жыхароў.

Засталіся і фрагменты падмуркаў - у той час будавалі капітальна.

Лёс Мыльніцы падзялілі яшчэ 8 вёсак паблізу. Асабістая драма для кожнай сям'і. І сёння партызанскі край захоўвае яшчэ шмат сведчанняў таго часу. Хатынь жа як зборны вобраз - месца паломніцтва турыстаў з усяго свету. Кожны падворак легендарнай вёскі мае сучасны прататып. Толькі з гэтых труб ужо ніколі не паднімецца дым.