Першы беларускі спадарожнік сувязі запушчаны ў космас

17 января 2016

Стартаваў касмічны апарат з кітайскага касмадрома "Січан", а вось кіравацца будзе ўжо з Беларусі. Наземны комплекс і тэлепорт размешчаны ў гарадскім пасёлку Станькаве за 40 кіламетраў ад Мінска. На тэст-драйв апарата спатрэбіцца каля 3 месяцаў, згодна з падлікамі спецыялістаў, на патрэбнасці беларусаў трэба толькі 5 % ёмістасці спадарожніка, астатняе можна прадаваць. "Белінтэрсат-1" будзе аказваць поўны спектр сучасных паслуг спадарожнікавай сувязі ў Еўропе, Афрыцы і Азіі. Касмічны апарат разлічаны на 15 гадоў працы. Кантракт на стварэнне спадарожніка сувязі быў падпісаны ў 2011. Дарэчы, амаль адразу пасля ўдалага запуску віншавальнымі тэлеграмамі абмяняліся лідары Беларусі і Кітая. Галоўнае прызначэнне спадарожніка "Белінтэрсат-1" - аказваць паслугі сувязі. Напрыклад, перадаваць тэлевізійны і радыёсігналы. Гэта магчымасць для арганізацыі прамых трансляцый высокай якасці ў рэжыме рэальнага часу, а таксама высакахуткасны Інтэрнэт.