Першым месячным турыстам стане мільярдэр з Японіі

23 сентября 2018

А вось каго занесла, дык гэта мільярдэра з Японіі Юсаку Маэдзава. Запомніце, так клічуць першага месячнага турыста. "Форбс" яго багацце ацэньвае прыкладна на тры мільярды долараў. Кошт міжпланетнага круізу ад кампаніі Space X пакуль не завецца, але стала вядома, што Маэдзава ўжо занёс вялікі задатак.

Дакладная дата таксама не аб'яўленая. Ілан Маск заявіў, што палёт зойме прыкладна тыдзень. Пры гэтым заснавальнік Space X не выключыў, што можа далучыцца да падарожжа.

Касмічнага турыста даставіць да Месяца звышцяжкая ракета-носьбіт Big Falcon Rocket. Яна наблізіцца да нашага спадарожніка на адлегласць дзвесце кіламетраў, здзейсніць вакол Месяца віток, пасля чаго ляжа на зваротны курс - да Зямлі.