Першую тону калійнай руды атрымалася здабыць на Гарлыкскім горна-абагачальным камбінаце

2 августа 2015

Дарэчы, на гэтым тыдні прыйшлі добрыя навіны і з яшчэ адной важнай беларускай будоўлі, якая вядзецца за межамі краіны. Першую тону калійнай руды атрымалася здабыць на Гарлыкскім горна-абагачальным камбінаце ў Туркменістане. Там зараз адначасова ідуць і падземныя працы, і мантаж абсталявання на абагачальнай фабрыцы. На аб'екце працуе каля 400 беларусаў з 15 арганізацый. Агульны кошт праекта складае адзін мільярд долараў.

Пад ключ аб'ект плануюць здаць у сакавіку 17-га года. Нагадаем, летам 2009-га Прэзідэнты Беларусі і Туркменістана прынялі ўдзел у цырымоніі афіцыйнай закладкі комплексу па вытворчасці калійных угнаенняў у пасёлку Гарлык. І вось - першыя вынікі.