Каля трох тысяч спартсменаў-аматараў прынялі ўдзел у XIII летняй міжнароднай Ашчадбанкіядзе

21 июля 2019

Супрацоўнікі Ашчадбанка на тыдні прадэманстравалі сапраўдны прыклад згуртаванасці і сяброўства. Каля трох тысяч спартсменаў-аматараў з Беларусі, Расіі і іншых краін прынялі ўдзел у XIII летняй міжнароднай Ашчадбанкіядзе. Турнір праходзіць раз на два гады, а месцам яго правядзення выбіраюцца арэны выключна сусветнага класа. Напрыклад, спаборніцтвы прымаў і алімпійскі Сочы. 

Сёлета ў арганізатараў нават не было сумнення: пляцоўкай спаборніцтваў сталі арэны, на якіх менш як месяц таму змагаліся за медалі II Еўрапейскіх гульняў. Дарэчы, жылі ўсе ўдзельнікі турніру ў вёсцы спартсменаў. Варта адзначыць і поспех беларускай каманды, якая стала лепшай сярод даччыных прадстаўніцтваў Ашчадбанка.