Афіцыйны візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Грузію

26 апреля 2015

Галоўнай палітычнай навіной гэтага тыдня стаў першы афіцыйны візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Грузію. Ён прадоўжыўся амаль тры дні, Прэзідэнт пабываў у Тбілісі і Батумі. Да персоны беларускага лідара - асаблівая ўвага з боку замежных СМІ. Фота Аляксандра Лукашэнкі на першых палосах газет, топ-навіной гэты гістарычны візіт стаў і на грузінскіх тэлеканалах.

Вядома, галоўнае - гэта дамоўленасці. Мінск і Тбілісі дамовіліся пашыраць эканамічнае супрацоўніцтва. Планку тавараабароту вырашана падняць з 64 да 200 мільёнаў долараў. Для гэтага ёсць усе ўмовы. Паралельна з візітам Прэзідэнта ў Грузіі прайшоў і бізнес-форум, дзе грузінскія і беларускія бізнесмены абмяняліся не толькі кантактамі, але і заключылі кантракты. Вядома, каб двухбаковы тавараабарот рос хутчэй, патрэбна і дапамога дыпламатаў, пакуль у Грузіі няма беларускага пасольства. Але гэта пытанне вырашаць на працягу года. Пра ўсё больш падрабязна з Тбілісі і Батумі рэпартажы нашых карэспандэнтаў.

Расказвае Сяргей Хамянтоўскі.

Георгій Мшвілдадзэ ў аўтамабільным бізнесе Грузіі не першы год. Зараз у яго таварным партфелі новая пазіцыя - буйнагабарытныя шыны з Бабруйска. Гаворыць, кошт і якасць на ўзроўні - гатовы гандляваць па ўсім Закаўказзі.

Для Беларусі Грузія партнёр перспектыўны. Праўда, лічба ўзаемнага гандлю пакуль не вялікая - 64 мільёны долараў. І купляем мы больш, чым самі прадаём. Эканамічную раку трэба павярнуць у выгаднае рэчышча, лічаць беларускія бізнесмены. Ужо знайшоў партнёраў у Грузіі Станіслаў Ёдзіс. Ён адзін са шматлікага бізнес-дэсанта, які напярэдадні візіту Прэзідэнта высадзіўся ў Тбілісі.

Найлепшыя перспектывы ў прамыслоўцаў. Сяло Грузіі ў чаканні сур'ёзных інвестыцый, а фермеры - новай тэхнікі. Улічваючы спецыфіку грузінскай эканомікі, стаўка на АПК.

Афіцыйны візіт Прэзідэнта ў Грузію пачаўся з сімвалічнага мерапрыемства. У Тбілісі Аляксандр Лукашэнка ўсклаў вянок да магілы Невядомага салдата.

Дзве краіны збліжае гісторыя, але ў сучаснасці, так атрымалася, Беларусь і Грузія шмат у чым адкрываюць адна адну зноў.

З першых хвілін сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў стала відавочна, што Тбілісі ў поўнай меры апраўдвае сваю назву. "Тбілі" ў перакладзе "цёплы". І хоць у дзень візіту над сталіцай ішоў дождж, перагаворная атмасфера была сонечнай.

Нарошчванне кантактаў выклікана прагматычным імкненнем выправіць недахопы, дапушчаныя Беларуссю і Грузіяй у ранейшыя гады. Мінск і Тбілісі акрэслілі некалькі пілотных праектаў - СВ па вытворчасці ліфтаў і некаторых мадэляў трактароў. Беларусь прапаноўвае аб'яднаць намаганні ў вытворчасці прадукцыі, запатрабаванай на рынках Еўрапейскага і Еўразійскага эканамічнага саюзаў.

Рэалізацыя тбіліскіх дамоўленасцяў абяцае краінам немалую выгаду. Калі іх манетызаваць, то аб'ём тавараабароту можа вырасці ў некалькі разоў - да 200 мільёнаў долараў.

У Тбілісі Аляксандр Лукашэнка вёў перамовы не толькі з грузінскім істэблішментам, але і сустрэўся і з духоўнай уладай краіны.

Ілія Другі правёў Аляксандру Лукашэнку экскурсію па саборы Святой Тройцы. Свой ўнёсак у роспіс і ўпрыгажэнне божага храма зрабіў і сам Патрыярх.