Чарговую серыю праекта "На кантролі Прэзідэнта" глядзіце ў сераду на "Беларусь 1"

24 февраля 2019

Сёння ў краіне робіцца шмат для таго, каб старыя будынкі атрымлівалі новае жыццё. Гэта і пастаянныя аўкцыёны, на якіх выстаўляюцца будынкі, і продаж аб'ектаў за адну базавую велічыню, і нават іх перадача на бязвыплатнай аснове. Галоўнае, каб новы ўласнік выканаў шэраг абавязацельстваў.

Часцей за ўсё гэта стварэнне новых рабочых месцаў, бо аб'екты аддаюцца пад вядзенне канкрэтнага бізнесу. Але, на жаль, не заўсёды такія стартапы заканчваюцца поспехам. Часам людзі ўзвальваюць на сябе непад'ёмную ношу. Згодна са статыстыкай, 17 % інвестпраектаў было сарвана менавіта па віне прадпрымальнікаў.

Аб тым, што сітуацыю трэба змяняць і наводзіць у галіне жалезны парадак, не раз гаварыў і Прэзідэнт. Аляксандр Лукашэнка даручыў наладзіць улік усёй дзяржаўнай маёмасці і самае галоўнае - атрымліваць ад яе аддачу. Як выконваецца даручэнне Кіраўніка дзяржавы, наколькі эфектыўна сёння нявыкарыстаная маёмасць уцягваецца ў абарачэнне, разбіраліся нашы карэспандэнты ў чарговай серыі праекта "На кантролі Прэзідэнта".