Пра інфляцыю і цэны. Інтэрв'ю са старшынёй праўлення Нацыянальнага банка Паўлам Калаурам

3 мая 2015

Інфляцыя. Гэтае слова часта гучала ў Пасланні Прэзідэнта. Абмяркуем і мы.

Такім чынам, 16 студзеня 2015 года Аляксандр Лукашэнка пры прадстаўленні новага старшыні  праўлення  Нацбанка Паўла Калаура паставіў задачу знізіць інфляцыю і прыняць меры па  пад'ёме даверу ў прадпрыемстваў і насельніцтва да нацыянальнай валюты. Праблема з ростам  цэнаў насамрэч  летась стаяла востра. Нагадаем, у 2014 годзе цэны ў Беларусі выраслі  на 16,2%. Сёлета сітуацыя стабілізавалася. У лютым інфляцыя склала 1,7%, у сакавіку 0,8%. Тым не менш, Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў утаймаваць інфляцыю і не дапусціць неабгрунтаванага росту цэнаў. Гэта задача прыярытэтная, а значыць Нацбанку задача - стварыць антыінфляцыйную праграму.

 

Барацьба з інфляцыяй - справа не толькі ўрада, але і Нацыянальнага банка. У старшыні яго праўлення Паўла Калаура мы спыталіся наконт прагнозаў і крокаў, якія збіраецца  рабіць Нацбанк у найбліжэйшы  час.