Пра эканамічныя прагнозы гаворым з нашым аглядальнікам

17 января 2016

Рэкорднае падзенне цэн на нафту і моцнае паслабленне рубля правакуюць гутаркі аб тым, што чорнае золата можа абваліцца да 20 долараў за барэль або нават паўтарыць крызіс 90-х гадоў, калі барэль упаў да 10 долараў. Непрыемныя сцэнарыі малююць і сыравінным валютам. Ці можна выключыць рызыкі для беларускай эканомікі? Гаворым пра гэта з нашым эканамічным аглядальнікам Андрэем Лапцёнкам (відэа).