Пра важныя падзеі тыдня глядзіце ў "Галоўным эфіры"

20 мая 2018

Мы пачынаем праграму ў белых касках, і для гэтага ў нас ёсць не фейкавая, а вельмі прыемная нагода. Роўна праз месяц легендарны стадыён адкрыюць пасля рэканструкцыі. Роўна праз месяц "Дынама" верне сабе статус галоўнай арэны краіны! На працягу васьмі дзесяцігоддзяў гісторыі беларускага спорту аб'ект перажыў мноства змен і зараз прымае сучасны выгляд.

Як вы можаце бачыць, тут высокая стадыя гатоўнасці: новае афармленне трыбун на 22 тысячы месцаў, новыя асвятляльныя мачты. Мы стаім на нядаўна выкладзеных бегавых дарожках побач з полем, якое вельмі аберагаюць. За гэты зялёны дыван ісці забаронена - дзёран павінен добра ўмацавацца. І як нам сказалі работнікі арэны, некалькі дзён таму траву на "Дынама" ўпершыню касілі.

А наогул, гэты тыдзень апынуўся вельмі разнастайным дзякуючы спартыўным падзеям. З пераменным вынікам для нас. На жаль, наша нацыянальная каманда па хакеі вылецела з элітнага дывізіёна на чэмпіянаце свету. Спадзяемся, вяртанне не за гарамі. Не за гарамі і прыбыццё ў Беларусь лепшага футбаліста 20 стагоддзя Дыега Марадоны. Інфармацыйная бомба з гэтай навіной разарвалася на тыдні і літаральна "парвала" ўсю сусветную медыпрастору. Ніхто і ўявіць не мог: сам Марадона атрымае прапіску ў брэсцкім "Дынама"!

Вядома ж, гэтая сенсацыя не застанецца і без увагі "Галоўнага эфіру", як і іншыя навіны, якія ўжо злучаюць нашу краіну не толькі з Лацінскай Амерыкай, але і вялізнай еўразійскай прасторай.

З вамі Максім Угляніца і Паліна Шуба.