Аб санкцыях размова з гендырэктарам па пытаннях двухбаковых адносін МЗС Кубы

1 ноября 2015

ЗША і Еўрасаюз на гэтым тыдні прыпынілі санкцыі ў дачыненні да некаторых беларускіх кампаній і фізічных асоб. Па словах прэс-сакратара Міністэрства замежных спраў нашай краіны Дзмітрыя Мірончыка, поўная адмена эканамічных абмежаванняў паспрыяе развіццю супрацоўніцтва Беларусі і ЗША.

Як вядома, рашэнне Злучаных Штатаў распаўсюджваецца на прадпрыемствы "Беларуснафта", "Белнафтахім", "Белшына", "Гродна Азот", "Гродна Хімвалакно", "Лакафарба", "Нафтан" і "Полацак-Шкловалакно". Еўрапейскі саюз таксама прыпыняе дзеянне санкцый у дачыненні да 170-ці фізічных і 3-х юрыдычных асоб Беларусі на чатыры месяцы. Гэта паведамілі ў прэс-службе савета ЕС.

Гэтая падзея выклікала дыскусіі. З аднаго боку, вядома, без санкцый лепш, чым з санкцыямі. Але з другога боку, калі прэтэнзій няма, то чаму толькі прыпынілі, і чаму толькі на чатыры месяцы? Што гэта - такі кароткі павадок? А як жа тады прынцыпы? Разважанні на гэтую тэму сёння ў "Клубе рэдактараў" будуць весці кіраўнікі найбуйнейшых СМІ Беларусі. Не прапусціце. 

А пакуль меркаванне наконт такога заходняга інструмента, як санкцыі, ад прадстаўніка краіны, якая паўстагоддзя правяла пад прыгнётам эмбарга. Вашай увазе інтэрв'ю з гендырэктарам па пытаннях двухбаковых адносін МЗС Кубы Херарда Пеньяльверам Парталем.