Пра самую памятную дату ў гісторыі. Памятаем тое, што нельга забыць

5 мая 2019
На жаль, усё менш застаецца відавочцаў, якія на сабе адчулі і горыч франтавых страт, і радасць ад Вялікай Перамогі. Каб захаваць гэту народную памяць і не даць сумным фактам паўтарыцца, журналісты ўсіх тэлеканалаў беларускай медыйнай прасторы запусцілі яшчэ адзін крэатыўны праект, які, на наш погляд, дадасць кранальных нот у гісторыю. 

Разам з калегамі Белтэлерадыёкампанія сабрала ўспаміны вядомых асоб Беларусі, публічных і медыйных персон  пра іх родных, якія на франтах і ў тыле, у акопах і ў партызанскіх зямлянках  набліжалі як маглі дзень Перамогі.