Аб расследаванні злачынстваў у чацвер гаварылі на пасяджэнні калегіі Следчага камітэта

14 февраля 2016

Галоўная ацэнка працы праваахоўнікаў - не паказчыкі статыстыкі і не графікі росту або зніжэння злачыннасці, а меркаванне насельніцтва. Менавіта імідж людзей у пагонах вачамі беларусаў - галоўны крытэрый эфектыўнасці і прафесіяналізму тых, хто нас абараняе. Гэты тэзіс чарговы раз агучыў Прэзідэнт.

Такія свайго роду рабочыя дыскусіі з прадстаўнікамі сілавых структур ужо сталі практыкай у рабочым графіку Кіраўніка дзяржавы. Бо дзякуючы адкрытаму дыялогу можна вырашыць наяўныя пытанні і праблемы. Перад юрыстамі ў пагонах Прэзідэнт паставіў шэраг задач. У першую чаргу следства павінна быць аб'ектыўным, а самі следчыя павінны ісці на дапамогу і брацца нават за самыя няпростыя ў працы справы. Бо не важных злачынстваў не бывае.