У пятніцу на Палессі прагрымелі выбухі. Сапёры абрынулі частку аварыйнага моста, які злучаў два берагі Прыпяці паміж Жыткавічамі і Туравам. Эксклюзіўныя кадры дэмантажу апублікавала МНС краіны.
Маштабная піратэхнічная аперацыя праводзілася з захаваннем усіх мер бяспекі. Мясцовых жыхароў блізка да месца не падпускалі, адвялі ад пераправы і будаўнічую тэхніку, а для абломкаў падарванай бэлькі пад мостам адсыпалі спецыяльную пляцоўку.
Стары пралёт - а гэта амаль 190 метраў - заменяць стальной канструкцыяй. Нагадаем, расколіна, якая ўтварылася тут у снежні, літаральна паралізавала жыццё цэлых раёнаў.
Стратэгічны аб'ект былі вымушаны закрыць. Што ледзь не стала прычынай калапсу на вытворчасцях. Бо ў аб'езд прыходзілася пераадольваць лішніх 300 кіламетраў. Сітуацыю пад асабісты кантроль узяў Прэзідэнт. Два берагі злучылі пантон і паромная пераправа. А новы мост павінны ўзвесці да 7 лістапада.
Зрэшты, новая канструкцыя, якая неўзабаве з'явіцца, не толькі значна аблегчыць жыццё мясцовых жыхароў, а ў цэлым дасць магчымасць далейшаму развіццю гарадоў. У Тураве знаходзяцца прадпрыемствы, ад работы якіх залежыць эканоміка рэгіёна. І гэта - прыярытэт у дзяржаўнай палітыцы.













