Новы міністр сельскай гаспадаркі Беларусі - Іван Крупко

22 Сакавіка 2020
Аграрная спецыфіка для новага міністра сельскай гаспадаркі і харчавання - гэта яго канёк і галоўная спецыялізацыя. Івану Крупко 45 гадоў. Адукацыю ён атрымаў у Гродзенскім дзяржаўным сельгасінстытуце. Навучаўся новы міністр таксама і ў Акадэміі кіравання. Восем гадоў узначальваў Нясвіжскі раён. 

А з 2018 года  быў старшынёй ужо Мінскага райвыканкама. Кіраўніцкі стыль працы можна ахарактарызаваць як "эфектыўны менеджмент". Напрыклад, за першую пяцігодку кіраўніцтва Нясвіжскім раёнам ён дасканала павысіў ураджайнасць і збору збожжа ў рэгіёне. Указам Прэзідэнта ў 2016 годзе Крупко ўзнагароджаны медалём "За працоўныя заслугі".