Новая серыя праекта "На кантролі Прэзідэнта". Праца на зямлi

5 апреля 2020
Тэму аграпрамысловага комплексу ў дэталях працягнем у эфіры "Беларусь 1" і на наступным тыдні. У гэтыя хвіліны журналісты Агенцтва тэленавін рыхтуюць новую серыю праекта "На кантролі Прэзідэнта".

Як праходзіць падрыхтоўка да пасяўной, што вырасце на беларускіх палях? Дарэчы, у рэестр гэтага года папоўнілі амаль 400 новых сартоў насення, больш за  траціну з іх беларускай селекцыі.

Распрацоўваюцца і новыя метады апрацоўкі глебы, у тэхнапарках гаспадарак тэсціруюць машыны для так званага дакладнага земляробства, а стан сельгасугоддзяў аграномы ацэньваюць з вышыні птушынага палёту.

Пра сучаснасць і будучыню працы на зямлі з першых вуснаў.