Ніхто, акрамя нас. Дэсантнікі распавялі, як ахоўваюць мірнае неба

7 августа 2022

Ніхто, акрамя іх. 2 жніўня прафесійнае свята адзначыла эліта Узброеных сіл Беларусі - блакітныя берэты. Урачыстасці ў гонар Дня дэсантнікаў і сіл спецыяльных аперацый прайшлі па ўсёй краіне. Дзверы для гасцей расчынілі тры злучэнні: у Віцебску, Брэсце і Мар’інай Горцы, менавіта там дыслакуюцца блакітныя берэты. Па традыцыі ў гэты дзень воіны-дэсантнікі паказалі свае навыкі ў скачках з парашутам і паказальных выступленнях. Таксама адбылася дэманстрацыя ваеннай тэхнікі і ўзбраення мабільных войскаў. 

Ва Узброеных сілах Беларусі дэсантныя брыгады ўваходзяць у склад Сіл спецыяльных аперацый. Сярод задач падраздзяленняў - вядзенне контрдыверсійных і разведвальна-баявых дзеянняў. Дэсантнікаў прыцягваюць да барацьбы з тэрарызмам, для ўзмацнення аховы дзяржграніцы і падтрымання правапарадку. Сёння ў няпростай геапалітычнай абстаноўцы беларускія дэсантнікі нясуць пастаяннае баявое дзяжурства.

Як яно праходзіць, даведаўся наш карэспандэнт Юрый Шаўчук. Некалькі дзён ён правёў у легендарнай 38-й дэсантна-штурмавой брыгадзе (відэа).