У сітуацыі, калі Беларусь стала донарам стабільнасці, і гэты факт атрымаў прызнанне ў Еўропе і Амерыцы, звузілася прастора для манеўру ў апазіцыі. Пасля Украіны сцэнарый тыпу "ідзём на выбары, каб учыніць плошчу" не прымаецца, у першую чаргу, ранейшымі замежнымі донарамі рэвалюцый.
І вось першы вынік. Шэраг апазіцыйных арганізацый ужо заявілі, што ў выбарах удзельнічаць не будуць. Рух "За свабоду" Аляксандра Мілінкевіча адмовіўся вылучыць свайго кандыдата і падтрымліваць іншых. Гэтак жа зрабіла і грамадзянская кампанія "Наш дом" Вольгі Карач. З заявы гэтай арганізацыі вынікае, што сённяшняя альтэрнатыва Лукашэнкі - гэта вайна, беспрацоўе і абвал.













