Тыдзень у Беларусі праходзіць пад знакам лібералізацыі

14 января 2018

Тыдзень у Беларусі, ды і ўвесь пачатак года праходзіць пад знакам лібералізацыі. Гэтае слова часта паўтаралася ў дачыненні да бізнесу і нават спорту. Яно і зразумела: уступілі ў сілу дакументы з ліберальнага пакета.

Так, з пятніцы, 12 студзеня, спіс рамеснікаў, а значыць тых, хто за год павінен плаціць толькі базавую і пры гэтым легальна працуе, пашыраны. Зараз гэта і кавальскіх спраў майстры, і вязальшчыцы, і тыя, хто можа зрабіць рыбалоўныя снасці.

Без рэгістрацыі ІП, а з выплатай адзінага падатку. Галоўная ўмова гэтага ўказу - працаваць самастойна. І ахвочых шмат. За лістапад - снежань плюс больш чым паўтары тысячы. З іх амаль 600 цырульнікаў (гэта трэць ад агульнага ліку) і 200 пекараў і кандытараў.

З гэтага года новыя правілы для бізнесу на сяле. Прадпрымальнікі могуць працаваць за базавую за месяц, а юрасобы - за падатак на прыбытак 6%. Але такая простая схема, як паказала практыка, на месцах яшчэ вывучаная не на ўсе 100. Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю на тыдні нават адкрыла гарачую лінію і рыхтуе пакрокавую інструкцыю для пачаткоўцаў.

Ліберазываная з гэтага года і кантрольная дзейнасць. Планавыя праверкі адмененыя. Прадпрымальнік атрымаў больш свабоды, але пры гэтым важна адзначыць, павысілася і яго адказнасць.

Свабода дзеяння для бізнесу і ад Нацбанка. Знятыя абмежаванні на мэтавую куплю валюты прадпрыемствам і прадпрымальнікам. Зараз яны могуць купляць яе па неабходнасці і не адчытвацца, калі будуць расходваць.

Ліберальныя прэферэнцыі кранулі на тыдні і спорт. Спартыўныя школы вызвалілі ад падатку на прыбытак. Гэта з заробленага, у тым ліку ад здачы памяшканняў у арэнду. Грошы пойдуць на абнаўленне матэрыяльна-тэхнічнай базы. А гэта ўкладанне ў будучыя добрыя вынікі на спаборніцтвах. У тым ліку і на II Еўрапейскіх гульнях, якія прыме Беларусь ужо ў наступным годзе.

Традыцыйна на вялікія спартыўныя святы прыязджаюць і шмат замежнікаў, і балельшчыкаў, і проста турыстаў. Таму ўжо зараз у Беларусі абмяркоўваецца магчымасць павелічэння тэрмінаў бязвізавага рэжыму.