Названыя прыярытэты ў фінансавай палітыцы да канца года

13 сентября 2015

Гнуткая палітыка Нацбанка, плаваючы курс рубля без сілавых інтэрвенцый і жорсткі кантроль цэн па выніках маніторынгу. Кіраўнік дзяржавы ў аўторак прыняў з дакладам старшыню праўлення галоўнага банка краіны і агучыў прыярытэты ў фінансавай палітыцы мінімум да канца года.

У цэлым сітуацыя з валютай, інфляцыяй і рэзервамі стабільная. За 8 месяцаў прадпрыемства і грамадзяне здалі прыкладна на 200 мільёнаў долараў больш, чым набылі. Курс свабодны і рэзкіх кульбітаў не здзяйсняе. Тое ж і з інфляцыяй. З пачатку года цэны дадавалі 1 працэнт у месяц - гадавы паказчык вытрымліваецца. Галоўнае, што насцярожвае Прэзідэнта, - кошт сацыяльна значных тавараў паўсядзённага попыту. Аляксандр Лукашэнка чарговы раз нагадаў аб маніторынгу, які вядуць дзяржкантроль, урад і Нацбанк.

Па даручэнні Прэзідэнта Нацбанк паскорана пераводзіць банкаўскія паслугі ў віртуальную прастору. Калі чалавеку або прадпрыемству не патрэбен фізічны банк, а большасць здзелак можна ажыццяўляць, не ўстаючы з крэсла, з любога інтэрактыўнага гаджэта.

А сам галоўны банк краіны неўзабаве можа стаць мегарэгулятарам. Г.з. яшчэ і галоўным біржавым і страхавым рэферы. Гэтыя сферы традыцыйна ўплываюць на самаадчуванне эканомікі і, што важней, кашалькі грамадзян і прадпрыемстваў, а значыць курыраваць іх павінны гэтак жа сістэмна, як валюту, рэзервы і інфляцыю.