Нацыянальны парк "Прыпяцкі". Месца, куды варта прыехаць

23 декабря 2018

З мегаполіса перанясемся ў адзін з самых маленькіх населеных пунктаў. І гэта сапраўды казачнае месца! Аказваецца, беларускі Дзед Мароз сёлета прапісаўся і на Палессі! Свой "падворак" галоўны чараўнік краіны размясціў у Нацыянальным парку "Прыпяцкі", побач з адной з найбуйнейшых рэк Еўропы. Спецыяльна для наведвальнікаў тут стварылі і сафары-парк, дзе можна ўбачыць казуль, ласёў, ланяў і практычна ручных аленяў, якіх спецыяльна закупілі ў Літве.

Здымачная група Агенцтва тэленавін адправілася ў экспедыцыю на поўдзень краіны, каб з вышыні птушынага палёту ўбачыць багатую прыродную спадчыну Палесся, і вось што ў іх атрымалася. Прэм'ера роліка - у "Галоўным эфіры"!