У сувязі з гэтым Польшча разлічвае на пашырэнне прысутнасці салдат Злучаных Штатаў у краіне. З адпаведнай заявай выступіў новы польскі міністр абароны Марыюш Блашчак па выніках сустрэчы ў Вашынгтоне з памочнікам амерыканскага прэзідэнта па нацбяспецы генерал-лейтэнантам Гербертам Макмастэрам.
Марыюш Блашчак, міністр абароны Польшчы: "Я зрабіў заяву, адпаведную рашэнню нашага ўрада, аб тым, што мы чакаем больш шырокай прысутнасці амерыканскіх войскаў у Польшчы. Мы гарантуем, што гэтая прысутнасць станоўча адаб'ецца на бяспецы не толькі Польшчы, але і вялікай часткі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы".
Раней прадстаўнікі НАТА анансавалі правядзенне на тэрыторыі Еўропы маштабных вучэнняў пад назвай "Анаконда". Манеўры пройдуць летам. У іх прымуць удзел больш як сто тысяч вайскоўцаў, 5 тысяч адзінак наземнай тэхнікі, 150 самалётаў і 45 ваенных караблёў. Варшава і Вашынгтон некалькі месяцаў вядуць перамовы аб пастаўках у Польшчу сістэмы супрацьпаветранай і супрацьракетнай абароны "Пэтрыёт".













