НАН. Вытворчасць лекаў ад рака

26 марта 2017

Унікальнае месца. "Галоўны эфір" у адной з першых беларускіх лабараторый, дзе вырабляюць лекі ад рака. Зараз хімікі працуюць над формулай для новага прэпарата, які дапаможа людзям з анкалогіяй нырак і печані. Замежныя аналагі ёсць у продажы, але каштуе толькі адна такая таблетка жыцця не менш як 60 долараў. Беларускі прадукт - удвая больш танны.

Чым таннейшая сыравіна, тым больш даступны прэпарат. Гэтая формула працуе і ў фармацэўтыцы. Плюс арыгінальныя тэхналогіі - у выніку атрымліваем сапраўдны прадукт для людзей. За гады працы гэтыя навукоўцы стварылі і зарэгістравалі парадку 10 новых прэпаратаў супраць рака. З аднаго боку, лічба невялікая. З іншага - гэта сотні і тысячы выратаваных жыццяў.

Анкалогія не павінна быць прысудам. Як зрабіць лячэнне найболей эфектыўным? Гэтая задача зараз стаіць перад усёй сусветнай медыцынскай супольнасцю. І ў першую чаргу - перад навукоўцамі. Аб гэтым на тыдні ішла размова і ў Магілёве падчас зносін Прэзідэнта нашай краіны з працаўнікамі прадпрыемстваў кампаніі "Кронаспан".

Адзін з акцэнтаў - патрэбны прарыў у беларускай навуцы! Вынікі, зразумела, ёсць і зараз, мы даволі добра ўжо навучыліся лячыць рак крыві. Спецыялісты падбіраюць неабходныя хімічныя камбінацыі, якія дазваляюць рэзка павялічыць працягласць і якасць жыцця, а ў некаторых выпадках прыводзяць і да поўнай папраўкі. Але анкалогія ў цэлым дагэтуль застаецца адной з галоўных медыцынскіх задач ва ўсім свеце.

Усе медыцынскія пытанні ў гэтым выпуску зададзім міністру аховы здароўя і яго калегам. Вялікі круглы стол у нашай праграме. Зрэшты, аб аздараўленні і ў іншых сферах пагаворым сёння.