Напярэдадні Прэзідэнт Беларусі даў інтэрв'ю Цэнтральнаму тэлебачанню Кітая

6 Сакавіка 2016

Яно ўвойдзе ў шасцісерыйны дакументальны фільм. Нашы калегі з Пекіна рыхтуюць маштабны праект, прысвечаны новаму інфраструктурнаму цуду свету - эканамічнай ініцыятыве "Шаўковага шляху". Маршрут звяжа Паднябесную і краіны Еўрасаюза праз сонечнае спляценне гандлёвых шляхоў Еўразіі - Беларусь.

Злучыць кантынент прапанаваў старшыня КНР. Ідэя была агучаная ў 2013 годзе. Беларускі ўдзел у гэтым грандыёзным праекце Сі Цзіньпін і Аляксандр Лукашэнка падрабязна абмяркоўвалі асабіста. Толькі летась лідары тройчы сустракаліся. Кітайска-беларускі індустрыяльны парк называюць жамчужынай "Шаўковага шляху". Тут ужо зарэгістравана восем рэзідэнтаў. Буйныя кампаніі рыхтуюцца рэалізаваць на гэтай пляцоўцы інвестыцыйныя праекты ў сферах тэлекамунікацый, нанатэхналогій, машынабудавання, біятэхналогій і лагістыкі.