Напярэдадні позна ўвечар адбылася чыгуначная аварыя на захадзе расійскай сталіцы

9 апреля 2017

Пасажырскі цягнік Масква - Брэст сутыкнуўся з электрычкай. Два вагоны і лакаматыў сышлі з рэек. Імаверная прычына аварыі – прымяненне экстраннага тармажэння машыністам электрацягніка з-за чалавека, які з'явіўся на пуцях. Пацярпелі 6 беларусаў. У іх дыягнаставалі пераломы рэбраў і ўдары, усім аказана неабходная дапамога. Усяго, паводле афіцыйных звестак МНС Расіі, пацярпелі каля 30 чалавек, сярод іх - дзіця. 12 былі шпіталізаваныя.