Напярэдадні 7 Лістапада краіна атрымлівае падарункі. У Бараўлянах адкрылі два важныя аб'екты

3 ноября 2019
На наступным тыдні мы будзем адзначаць свята з вельмі багатай гісторыяй - 7 Лістапада. Вядома, час ідзе, нейкія факты забываюцца, але добрыя традыцыі  захавалі, і ад іх у Беларусі не маюць намер адмаўляцца. Напярэдадні чырвонай даты календара краіна атрымлівае падарункі. 

Старт далі на гэтым тыдні. Першымі іх прымалі пацыенты і медперсанал Мінскай вобласці. У Бараўлянах адкрылі два вельмі важныя і патрэбныя аб'екты. Па-першае, гасцініцу для анкахворых, у якой таксама змогуць спыніцца іх сваякі. Той самы аб'ект справядлівасці. Бо людзі, якія па збегу акалічнасцяў трапілі ў бяду, і іх блізкія павінны сканцэнтравацца толькі на тым, як перамагчы хваробу. І не думаць, прыехаўшы з аддаленых куткоў Беларусі, дзе шукаць жыллё

Яшчэ на тэрыторыі цэнтра пабудавалі комплекс дамоў для медыкаў. Сюды на працягу двух месяцаў пераедзе каля 350 сем'яў. На выбар будучым жыхарам двухпакаёвыя і аднапакаёвыя апартаменты. На цокальным паверсе размясціліся асобныя гасцёўні, ёсць дзіцячая гульнявая зала, навучальны клас. Умовы працы і жыцця ўрачоў павінны быць на ўзроўні.