Пачалася актыўная фаза вучэнняў "Захад-2017"

17 сентября 2017

Сёння пачалася актыўная фаза, г.з. другі і завяршальны этап сумесных стратэгічных вучэнняў Беларусі і Расіі. Вайскоўцам трэба будзе адпрацаваць механізм дзеянняў пры адбіцці агрэсіі супраць Саюзнай дзяржавы.

На гэтым вучэнні прафесійныя навыкі адпрацоўваюць усе роды і віды войскаў: авіяцыя, артылерыя, СПА, сілы спецаперацый. Зладжанасць - адзін з важных навыкаў сучаснай арміі. Дарэчы, пры стварэнні задумкі вучэнняў улічваўся міжнародны вопыт узброеных канфліктаў апошніх гадоў.

Тым часам папярэднія ацэнкі даюць і самі вайскоўцы, і замежныя госці. Напрыклад, прадстаўнікі Узброеных сіл Латвіі ўжо правялі інспекцыю на палігонах Барысаўскі, Лепельскі, Лосвіда і ўчастку мясцовасці Дрэтунь. Яны змаглі азнаёміцца з ваеннай тэхнікай, убачыць розыгрыш тактычных эпізодаў і абляцець на верталёце раёны практычных дзеянняў войскаў. У выніку латвійскі бок пацвердзіў высокі ўзровень транспарэнтнасці і шырокую адкрытасць Рэспублікі Беларусь.

Пораху паспелі панюхаць і нашы карэспандэнты. З Ружанскага палігона - матэрыял Уладзіміра Каралёва (відэа).