На сувязі са студыяй карэспандэнт рускай службы "Галасы Амерыкі" Міхаіл Гуткін

31 января 2016

А зараз паглядзім на ўсё гэта з Нью-Ёрка. Што рабіць, калі цана на нафту падае, слабее сыравінны расійскі рубель і цягне за сабою партнёраў па ЕАЭС? З намі на сувязі карэспандэнт рускай службы "Галасы Амерыкі" Міхаіл Гуткін (відэа).

Дарэчы, эфектнае вырашэнне эканамічных праблем на тыдні прыйшло адтуль, адкуль не чакалі - са свету сучаснага, напэўна, мастацтва. Мастак з Ірландыі Кевін Эбаш даказаў, што выхад з крызісаў на традыцыйных рынках трэба шукаць у фарміраванні канцэптуальна новых гандлёвых пазіцый.

А яшчэ даказаў, што песня пра "мільён пунсовых руж" - гэта не актуальна. Аўтар прадаў фота адной карычневай бульбіны за цэлы мільён вясёлкавых еўра. Эксперты і эстэты замерлі ў чаканні: гэта колькі ж будзе каштаваць адлюстраванне мяшка добрай беларускай бульбы ў сусветных цэнах? Не прадаць бы танна.