Галоўныя стваральнікі эканомікі краіны - гэта звычайныя людзі, якіх у адрозненне ад чыноўнікаў высокага ўзроўню так рэдка можна ўбачыць па тэлевізары.
На тыдні ў Палацы Незалежнасці адбылася адна з самых прыгожых і эмацыянальных цырымоній. Напярэдадні галоўнага дзяржаўнага свята - Дня Незалежнасці Аляксандр Лукашэнка ўручыў дзяржузнагароды. У ганаровым спісе 45 прадстаўнікоў розных прафесій. Іх перамогі - асабістыя дасягненні на вытворчасці, спартыўным алімпе або ў аперацыйных.
Сярод узнагароджаных былі і тыя, хто рызыкаваў жыццём дзеля іншых. У зале дзяржузнагарод было нямала людзей у пагонах. Яны прымнажаюць славу мінулых пакаленняў, дэманструючы ўзорнае выкананне абавязку і асабістую мужнасць. Аляксандр Лукашэнка павіншаваў усіх са святам - Днём Незалежнасці і ўручэннем высокіх узнагарод.













